Рэспубліка Беларусь на карце
Беларускі пейзаж
Прырода Беларусі унікальная.
Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл.
У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.
Беларускі ландшафт Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны.
Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны. Поўнач Беларусі - край азёр.
На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць - славутае беларускае Палессе.
У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.
Дзікая прырода Беларусі У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў.
Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:
бяроза (па ўсёй краіне)
хвоя (па ўсёй краіне)
елка (паўночныя раёны)
дуб (паўднёвыя раёны)
У Беларусі можна сустрэць велізарную колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў.
У Беларусі жыве 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх:
лось
алень
дзік
воўк
бабёр
На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак. Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых - яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх пражывання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.